Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.01.22

Снежны снайпер

Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшлі на лыжаролернай трасе фізкультурна-спартыўнага клуба “Надзея" ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна.

Тут сабралася каля 230 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, якія прадстаўляюць 19 каманд з усіх куткоў Брэстчыны. Спаборніцтвы "Снежны снайпер" праводзяцца ў Беларусі штогод з 2007 года, іх асаблівасцю з'яўляецца тое, што ўдзельнічаць у іх могуць толькі аматары, а не тыя, хто займаецца біятлонам прафесійна.

Пераможцы ў трох узроставых групах атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскі этап "Снежнага снайпера", які пройдзе ў Раўбічах з 7 па 13 лютага.

Навучэнцы нашай школы выдатна выступілі на гэтых спаборніцтвах. Цуп Вераніка (сярэдняя група) у асабістай гонцы заваявала 5 месца, у эстафеце – 1. Кавалевіч Дар'я (старэйшая група) у асабістай гонцы-2, у эстафеце-2. Такім чынам, яны ўключаны ў зборную вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах у Раўбічах.

Віншуем!

 

Раздзелы сайта