Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.02.22

Адкрыты дыялог “Сіла закона”

Адкрыты дыялог “Сіла закона”

На базе ДУА “Крошынскага сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшла сустрэча першага сакратара Баранавіцкага райкама БРСМ Вольгі Карповіч, галоўнага спецыяліста сектара па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі Наталлі Шорахавай, начальніка ІСН Баранавіцкага РАУС, маёра міліцыі Віталія Бабіча з навучэнцамі.

У ходзе гутаркі навучэнцам расказалі пра негатыўны ўплыў таксікаманіі і наркаманіі, як ўзаемазвязаны гэтыя 2 словы, якія прычыны ўключэння падлеткаў у наркаманію і таксікаманію і як важна ўмець казаць “НЕ!”. Рабятам было прапанавана паглядзець відэаролік “Жыццё без наркотыкаў” і скласці прыказкі аб здаровым ладзе жыцця.

Падрабязна пагаварылі аб кожным кірунку саюза моладзі.

Таксама аб сумеснай праграме БРСМ і кампаніі Autоhelp “Маладзёжны білет-твая сацыяльная падтрымка!”, якая дазваляе скарыстацца сістэмай лаяльнасці гандлёвых і сэрвісных кампаній, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку Autоhelp.

Абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, значнасць аб'явы 2022 года Годам народнага адзінства.

 

Раздзелы сайта