Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.22

Шосты школьны дзень

У рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці ў шосты школьны дзень навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Скарбы нашай краіны-Рэспублікі Беларусь", якое прайшло ў форме завочнага падарожжа. На кожнай станцыі рабяты выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі і рэбусы аб прыродных багаццях нашай Радзімы, адказвалі на пытанні віктарыны аб сімвалах, традыцыях і абрадах Рэспублікі Беларусь, выдатных людзях, адгадвалі па фота назвы славутых гістарычных мясцін Беларусі. Таксама навучэнцы ўспомнілі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, замацавалі веды аб знакавых помніках, мемарыялах і абелісках, якія нагадваюць усім пра тыя страшныя гады вайны і гераізм савецкага народа. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.

Раздзелы сайта