Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.02.22

Акцыя "За любімую Беларусь!"

У рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці валанцёры атрада "Рабі дабро!" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна арганізавалі і правялі акцыю "За любімую Беларусь!" У рамках акцыі акцябраты і піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, моладзь першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" школы зрабілі аб'ёмныя валянцінкі. На іх навучэнцы размясцілі словы падзякі і ўдзячнасці тым, хто змагаўся за свабоду нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, цаной уласнага жыцця змагаўся за мір і незалежнасць, а таксама знакамітым людзям Беларусі, якія ўслаўлялі і ўслаўляюць сваімі дасягненнямі нашу Рэспубліку Беларусь не толькі ўнутры краіны, але і на міжнароднай арэне. Па выніках акцыі валанцёрамі была аформлена тэматычная выстава.

Таксама працавала Пошта для валянцінак. За тыдзень да свята, Дня Святога Валянціна, усе жадаючыя выраблялі і адпраўлялі віншавальныя валянцінкі сваім сябрам, аднакласнікам, педагогам. 14 лютага, у дзень свята, усе адпраўленыя валянцінкі былі дастаўлены паштальёнамі адрасатам.

Дарыць радасць і святочны настрой так прыемна! А ты павіншаваў сваіх блізкіх?..

Раздзелы сайта