Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.02.22

Дзень здароўя

У суботу ў школе прайшоў агульнашкольны Дзень здароўя. Вучні 2-5 класаў з годнасцю пераадолелі спартыўную паласу перашкод, якая складалася з 12 займальных заданняў, а навучэнцы 6-8-х класаў актыўна ўдзельнічалі ў спартландыі «Вясёлыя старты». Дзеці праявілі сваю сілу, цягавітасць, хуткасць рэакцыі і хуткасць у спартыўных спаборніцтвах. Кожная каманда імкнулася перамагчы, ніхто не жадаў быць пераможаным. Дзень здароўя прайшоў вельмі арганізавана.

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у квэсце “100 саветаў аб здароўі”. Дзеці пашырылі свае веды пра здароўе і здаровы лад жыцця, пагаварылі аб тым, як яго зберагчы, каб вырасці здаровым, моцным і жыццярадасным чалавекам. У краіне Здароўя намалявалі піраміду харчавання, склалі прыказкі, расшыфравалі анаграмы. Адправіліся ў мінулае і даведаліся аб розных відах спорту таго часу.

Для рабят таксама была праведзена гульня “Здароўе – шлях да поспеху". Навучэнцы падзяліліся на дзве роўныя каманды (па колерах) і пачаўся галоўны этап спаборніцтваў.Удзельнічаючы ў гульні, вучні сістэматызавалі веды аб правілах вядзення здаровага ладу жыцця, аб пагубным уплыве шкодных звычак на арганізм падлетка.

Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні!

Раздзелы сайта