Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.22

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 2022 годзе спаўняецца 33 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты памятны дзень у рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці на магіле ўражэнца вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёна Несцера Яўгена Віктаравіча, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане, адбыўся мітынг памяці. На мітынгу прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сліва С.С., старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Лычкоўскі І.І., выконваючая абавязкі старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Артуганава Н.І., галоўны аграном ААТ «Крошын» Жалнярчук В.С., эканаміст ААТ «Крошын» Ушакова Ю.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Райская В. А., прадстаўнікі ГА «Белая Русь», піянеры дружыны імя П. Багрыма і актыў ПА ГА «БРСМ» ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.

Удзельнікі мітынгу сабраліся, каб аддаць даніну свяшчэннай памяці і нізка схіліць галовы перад усімі загінуўшымі ў афганскай вайне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў, хто аддаў сваё жыццё, сыдучы ў неўміручасць. У завяршэнні мітынгу памяці ўсклалі вянкі і кветкі да магілы Несцера Е. В.

У Беларусі высока цэняць вопыт, мужнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю воінаў-афганцаў, іх уклад у забеспячэнне міру і бяспекі на зямлі.

 

Раздзелы сайта