Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.02.22

Дзень Святога Валянціна

18 лютага ў нашай школе прайшоў Дзень Святога Валянціна. Для навучэнцу адбылася конкурсная праграма «Валянцін і Валянціна», прысвечаная гэтаму святу. Мерапрыемства было арганізавана 9 класам. Рабяты аформілі залу, тым самым стварыўшы святочную абстаноўку і настрой. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-11 класаў, ад кожнага класа патрабавалася па два прадстаўнікі - дзяўчына і юнак.

Кожны клас падрыхтаваў сваю пару. Мерапрыемства пачалося з цудоўнай гісторыі аб любові. Затым з Днём закаханых усіх прысутных павіншавалі вядучыя.

Створаныя пары прымалі ўдзел у самых розных конкурсах. Кожная пара імкнулася стаць лепшай і, каб адчуць смак перамогі, яны прыклалі да гэтага ўсе свае сілы. Хочацца адзначыць, што ўсе пары вартыя былі звання "Ідэальнай пары", але, на жаль, па правілах мерапрыемства журы ўсё ж такі прыйшлося выбіраць самую, самую лепшую пару, хоць зрабіць гэта было нялёгка. Па выніках усіх конкурсаў выйграла пара 11 класа. Менавіта яны ўдастоіліся звання "Самая ідэальная пара". Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, і канкурсанты, і гледачы, і журы засталіся задаволеныя.

Раздзелы сайта