Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.22

Удзел у Вахце памяці ля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын.

23 лютага ў Дзень абаронцы Айчыны ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці традыцыйна піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, актыў ПА ГА "БРСМ", валанцёры атрада "Рабі Дабро!» ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у Вахце памяці ля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын. Рабяты ўзгадалі старонкі гісторыі станаўлення беларускай арміі, страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны і праяўлены гераізм беларускага народа ў барацьбе з фашызмам, а таксама аб гераізме вайскоўцаў, праяўленым у мірны час у незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі Вахты памяці выказалі ўдзячнасць і словы падзякі ўсім абаронцам Айчыны, якія падарылі нам магчымасць нарадзіцца, расці і жыць у мірны час, у свабоднай і незалежнай краіне. Іх подзвіг не забыты.

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Піянеры і моладзь ГА «БРСМ» ўсклалі кветкі да Помніка загінулым воінам.

Пакуль мы памятаем, мы жывем!

Раздзелы сайта