Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.22

Субота ў школе

Субота ў школе прайшла пад дэвізам "У пошуках свайго самавызначэння", з мэтай пашырэння уяўленняў аб свеце прафесійнай работы і прыцягнення ўвагі навучэнцаў да ўсвядомленага выбару будучага прафесійнага шляху.

Выбар прафесіі - важнае рашэнне ў жыцці кожнага чалавека. Не заўсёды лёгка зразумець, ці падыходзіць табе гэтая прафесія, пакуль не паспрабуеш. Менавіта таму прафарыентацыйнай рабоце ў школе надаецца такая вялікая ўвага. Праведзены мерапрыемствы, мэта якіх – пазнаёміць вучняў з разнастайнасцю свету прафесій, дапамагчы вызначыць ўласныя інтарэсы і магчымасці, якасці, неабходныя для той ці іншай прафесіі.

Вучні адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы, адказвалі на пытанні. Успаміналі, тое, што ведаюць, і атрымлівалі новыя веды аб прафесіях у рамках мерапрыемства "Прафесіі ад А да Я".

А круглы стол "Перспектыўныя прафесіі на рынку працы" значна пашырыў ўяўленні аб шматлікіх запатрабаваных прафесіях.

 

Раздзелы сайта