Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.03.22

7 сакавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя

7 сакавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя з мэтай фарміравання пазітыўнага стаўлення дзяцей да здаровага ладу жыцця. У народзе кажуць: «Здароваму - усё здорава!». Здаровы чалавек прыгожы і прыемны ў зносінах, лёгка пераадольвае цяжкасці, умее па-сапраўднаму і працаваць, і вучыцца, і адпачываць.

У ходзе мерапрыемстваў "Здароўе – галоўная каштоўнасць" і "Формула здароўя" рабяты ўспомнілі правілы здаровага ладу жыцця, склалі прыказкі і словы па тэме, адгадалі загадкі. Пры дапамозе пантамімы паказалі і адгадалі віды спорту. Вельмі зацікавіла рабят гульнявая сітуацыя, у якой трэба было сказаць "не" сябрам, якія схілялі да курэння і ўжывання незразумелага рэчыва.

Дзеці зарадзіліся пазітывам і здабылі яшчэ большую ўпэўненасць у тым, што трэба весці здаровы лад жыцця і вучыць гэтаму.       

 

Раздзелы сайта