Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.22

Шосты школьны дзень

У рамках шостага школьнага дня былі праведзены мерапрыемствы па прафарыентацыі - фестываль "Парад прафесій нашага аграгарадка": рабяты даведаліся, што такое прафесія, як няпроста выбраць справу ўсяго свайго жыцця, каб стаць прафесіяналам. Затым дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прафесій, запатрабаваных у нашым аграгарадку. У заключэнні мерапрыемства дзеці падзяліліся, кім хочуць быць, калі вырастуць. Усе пагадзіліся, што трэба паважліва ставіцца да любой працы!

КВЗ "Кім быць" - мерапрыемства мела гульнявую накіраванасць. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах. Яны былі падзелены на каманды і спаборнічалі адзін з адным. Кожны ўдзельнік дапамагаў сваёй камандзе перамагчы і вельмі хваляваліся, калі гэта не ўдавалася зрабіць. Праведзеная работа дапамагла абудзіць цікавасць дзяцей да прафесій дарослых. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага. Згуртаваныя агульнай ідэяй, дзеці сталі больш спагаднымі і добразычлівымі.

 

 

Раздзелы сайта