Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.22

Шосты школьны дзень

У суботу, 26 сакавіка, у рамках месячніка па прафарыентацыі, навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Траекторыя поспеху", а навучэнцы 1-4 класаў у прафарыентацыйным праекце "Рэальная справа". Яны праходзілі пад дэвізам: "Ведаем, умеем, перамагаем!" Навучэнцы адгадвалі прафесіі па апісанні ў ходзе конкурсу "Адгадай прафесію", з дапамогай мімікі і жэстаў дэманстравалі тую ці іншую прафесію ў конкурсе "Мы – акцёры", праяўлялі спрыт і кемлівасць у конкурсе "Хто хутчэй", “Даскажы слоўца", “Хто чым працуе?" Таксама рабяты даведаліся шмат новай і цікавай інфармацыі аб прафесіях, якія запатрабаваныя ў сучасным свеце, а таксама аб новых прафесіях, якія з'явіліся на рынку працы нядаўна. Мерапрыемствы спрыялі развіццю эмацыйнага стаўленне дзяцей да прафесійнага свету, давалі магчымасць праявіць свае сілы і магчымасці ў розных відах дзейнасці, садзейнічалі фарміраванню паважлівага стаўлення да працы дарослых розных прафесій, пашырэнню кругагляду.

Раздзелы сайта