Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.03.22

Вучні 2-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Баранавіцкі раённы цэнтр народных рамёстваў у вёсцы Русіно.

30 сакавіка ў рамках акцыі «Карысныя канікулы» вучні 2-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Баранавіцкі раённы цэнтр народных рамёстваў у вёсцы Русіно. Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй пяці залаў цэнтра: «Літаратурна-гістарычны», «Сялянская хата», «Ганчарства», «Народныя промыслы: паляванне, рыбалоўства і пчалярства», «Сучаснае дэкаратыўна - прыкладное мастацтва».

Рабят вельмі зацікавіла наведванне арыгінальнага ветрака, размешчанага на тэрыторыі цэнта. Хлопчыкі і дзяўчынкі на свае вочы ўбачылі прынцып працы млына, як са збожжа людзі атрымлівалі муку.

Навучэнцы таксама акунуліся ў свет казкі, паглядзеўшы прадстаўленне традыцыйнага лялечнага тэатра Батлейка. У завяршэнні экскурсіі рабяты прынялі ўдзел у майстар класе, і зрабілі сувеніры да надыходзячага свята Вялікадня.

Усім экскурсія вельмі спадабалася. Было цікава, займальна, пазнавальна. На памяць кожны набыў сувеніры ручной працы.

Раздзелы сайта