Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.03.22

Навучэнцы 5-7 класаў наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей.

28 сакавіка ў рамках акцыі "Карысныя канікулы" навучэнцы 5-7 класаў наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей. Рабяты здзейснілі аглядную экскурсію па залах музейнай экспазіцыі: “Край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Старажытныя рамёствы беларусаў”, “Прырода роднага краю”.

Навучэнцы пазнаёміліся з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету беларускіх лясоў, балот, лугоў і рэк; асноўнымі гаспадарчымі заняткамі і рамёствамі нашых продкаў; пачатковым перыядам вайны, барацьбой жыхароў у тыле ворага, вызваленнем Баранавічаў ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

Таксама навучэнцы наведалі выставу "Свет робатаў", дзе пагулялі на сучасных 11 VR-прыстаўках і акунуліся ў віртуальную рэальнасць. Школьнікі з карысцю правялі час і даведаліся шмат новага!

 

Раздзелы сайта