Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.22

Шосты школьны дзень

Словы аб тым, што трэба берагчы здароўе, старыя, як свет. Ніхто не стане аспрэчваць, што фактары здаровага ладу жыцця з'яўляюцца важнымі ў захаванні здароўя, фарміраванні здаровага пакалення дзяцей, моладзі і ўсяго насельніцтва. У суботу ў школе быў праведзены Дзень здароўя. Навучэнцы спаборнічалі ў эстафетах, гульні баскетбол і тэніс. Дзень здароўя падарыў усім удзельнікам выдатны настрой і зарад бадзёрасці!

Таксама для навучэнцаў адбылося віртуальнае падарожжа "Дзіцячы прававы сайт". Рабяты даведаліся, што на сённяшні дзень Дзіцячы прававы сайт з'яўляецца адзіным спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь, што гэты праект распрацаваны для таго, каб дапамагчы дзецям і падлеткам атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на “дарослыя” пытанні, даць савет у складаных сітуацыях, распавесці аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Вучні таксама пазнаёміліся з інфармацыйнай часткай сайта "Бібліятэка" і яе часткамі: “Юрыдычная азбука”, “Прававыя лабірынты”, “Падарожжа ў мінулае”, “Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь”.

Была праведзены гадзіна прававых ведаў “Прававая краіна”. У ходзе мерапрыемства дзецям нагадалі аб тым, што такое закон і па якіх законах жывуць грамадзяне Беларусі. Гэта Канстытуцыя, Канвенцыя аб правах дзіцяці, Сямейны, Грамадзянскі, Працоўны і Крымінальны кодэксы. Згодна з гэтымі дакументамі, беларусы, у тым ліку і школьнікі, маюць правы і абавязкі. З вялікім задавальненнем падлеткі прынялі ўдзел у разглядзе паняццяў “праступак”, “правапарушэнне” і “злачынства”, а таксама ў разглядзе розных сітуацый, звязаных з парушэннем закона.

Раздзелы сайта