Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.04.22

Адкрытыя мерапрыемствы "Беларусь і космас"

12 красавіка 1961 года савецкі касманаўт Юрый Гагарын здзейсніў першы палёт у космас у гісторыі чалавецтва. У гонар Дня касманаўтыкі, які традыцыйна адзначаюць у гэты дзень, у школе былі праведзены адкрытыя мерапрыемствы "Беларусь і космас", дзе навучэнцы ўспомнілі пра самыя значныя дасягненні беларусаў у гэтай сферы.

Беларусь унесла вялікі ўклад у сусветную касмічную гісторыю і ўвайшла ў лік касмічных дзяржаў, удала адправіўшы 22 ліпеня 2012 года ў космас спадарожнік "БелКа-2". Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі – знакамітыя беларусы, пакарыўшыя космас!

У цяперашні час рэалізуюцца дзве маштабныя праграмы, у якіх Беларусь прымае актыўны ўдзел. Яны звязаны з маніторынгам і зандзіраваннем тэрыторый Зямлі з космасу.

 

Раздзелы сайта