Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.04.22

Першынства ДУСУ "СДЮШАР Баранавіцкага раёна" па лёгкаатлетычным кросе сярод юнакоў і дзяўчат

13 красавіка каманда ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прыняла ўдзел у адкрытым першынстве ДУСУ "СДЮШАР Баранавіцкага раёна" па лёгкаатлетычным кросе сярод юнакоў і дзяўчат, якое прайшло на лыжаролернай трасе ў аг. Мір. Каманду прадстаўлялі: Карабскіх А. (7 кл.), Цуп В. (7 кл.), Дзеньгін У. (8 кл.), Жук Ц. (8 кл.), Долмат Д. (9 кл.), Кавалевіч Д. (9 кл.).

Цуп Вераніка заняла І месца ў малодшай узроставай групе і ўвайшла ў склад зборнай каманды Баранавіцкага раёна. Прыме ўдзел у абласным этапе спаборніцтваў.

Кавалевіч Дар'я заняла ІІ месца ў сярэдняй узроставай групе. Кіраўнік каманды-Васіль Георгіевіч Казляк, настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

Віншуем!

Раздзелы сайта