Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.04.22

Раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху.

15 красавіка прайшоў раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху.

Асноўнымі задачамі правядзення злёту юных інспектараў дарожнага руху з'яўляюцца: папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, уцягванне дзяцей і падлеткаў у дзейнасць ЮІР, прыцягненне школьнікаў да ўдзелу ў прапагандзе сярод аднагодкаў правілаў бяспечных паводзін на дарогах.

Злёт-конкурс ЮІР уключаў у сябе 4 этапы: тэарэтычны экзамен на веды правілаў ПДР; фігурнае кіраванне ровара; аказанне першай дапамогі пацярпелым; агітацыйна-мастацкае прадстаўленне.

Каманда нашай школы заняла ΙΙ агульнакаманднае месца ў конкурсе па аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Цуп Вераніка заняла Ι месца ў асабістым заліку па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Янушкевіч Ягор - ΙΙΙ месца.

Раздзелы сайта