Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.04.22

Урок Памяці

Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю кожнага горада, вёскі, краю, краіны і нават у гісторыю ўсёй зямлі. Пра іх пішуць кнігі, складаюць вершы, музыку, распавядаюць легенды. Галоўнае ж - пра іх памятаюць. І гэтая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае памеркнуць падзеям мінулых гадоў.

У школе прайшоў урок Памяці, прысвечаны Дню Перамогі 9 мая, «Нам гэты свет завешчана берагчы». На ўроку памяці прысутнічалі старшыня Баранавіцкага раённага Савета ветэранаў Лычкоўскі І. І., намеснік старшыні Баранавіцкага раённага Савета ветэранаў Тарасевіч С. І., старшыня Баранавіцкага аддзялення Міжнароднага фонду Жукава Сянько В. А., першы сакратар Баранавіцкага РК ГА "БРСМ" Карповіч В. В.

Дзень Перамогі – святая дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. У ходзе ўрока адбыўся дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі». Ішла размова аб святым подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты яшчэ раз узгадалі, якой цаной заваявана шчасце – жыць на Зямлі. На канкрэтных прыкладах пераканаліся ў гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі ў імя будучыні, забяспечваючы свой уклад у Перамогу.

Мы памятаем мінулае і ўпэўненыя, што мірная будучыня нашай краіны - у руках маладога пакалення!

 

 

Раздзелы сайта