Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.22

Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску.

У Год гістарычнай памяці і напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі навучэнцы ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску.

У суправаджэнні экскурсаводаў рабяты пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялізная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - усё гэта пераносіць ў атмасферу тых гадоў, у трагічныя гады нашай Радзімы. Асабліва ўразіла навучэнцаў экспазіцыя баявой тэхнікі і ўзбраення: знакамітая "Кацюша", танкі Т-34, стралковая і артылерыйская зброя, ваенна-транспартны самалёт Лі-2.

Подзвіг, памяць, доўг, Радзіма, гонар ... Менавіта гэтыя словы прыходзяць на розум у залах музея, менавіта тут так востра адчуваеш, дзеля чаго ваявалі нашы прадзеды. Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, бесчалавечнасць і бясчынствы ворага на нашай зямлі. Мы гэта памятаем, і ў гэтым наша сіла.

Час у музеі праляцеў незаўважна, а экскурсія рабят моцна ўразіла.

Раздзелы сайта