Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.05.22

Зорны паход

5 мая піянеры – лідары дружыны імя Паўлюка Багрыма ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна сумесна з навучэнцамі з іншых устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у Зорным паходзе, прымеркаваным 77-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках Года гістарычнай памяці.

Удзельнікі паходу наведалі месцы баявой славы Баранавіцкага раёна па маршруце: аг. Мірны-в. Уцёс-аг. Лясная-в. Бярозаўка.

Убачанае і пачутае не пакінула дзяцей абыякавымі. Яны ўскладалі кветкі да помнікаў і абеліскаў, брацкіх магіл, хвілінай маўчання шанавалі памяць загінуўшых.

Дзякуй тым, хто ваяваў, хто аддаваў свае жыцці - за тое, што мы ўсе можам жыць сёння пад мірным небам. Мы памятаем! Беларусь памятае!

Раздзелы сайта