Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.05.22

Шосты школьны дзень

7 мая навучэнцы V-XΙ класаў нашай школы ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня напярэдадні вялікага свята Дня Перамога прынялі ўдзел у паэтычнай гасцёўні "Памяць нашчадкаў".

Вершы аб вайне - гэта не толькі паэтычная, але і гістарычная спадчына. Менавіта дзякуючы літаратурным творам мы можам даведацца пра тое, што перажылі нашы продкі ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пісьменнікі, паэты, ваенныя карэспандэнты вельмі праўдзіва асвятлялі падзеі тых страшных гадоў, яны самі ваявалі на фронце, здзяйснялі гераічныя ўчынкі, гінулі. Нам жа яны пакінулі велізарную літаратурную спадчыну. Менавіта пра іх і аб іх творах гаварылі сёння рабяты. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў вучняў пачуцця любові да Радзімы, пачуццё гонару за беларускі народ, паважлівае стаўленне да старэйшага пакалення, выхаванню пачуцця патрыятызму.

Таксама навучэнцы паўдзельнічалі ў рабоце творчай майстэрні «Палічы-ка». У гульнявой форме яны адпрацоўвалі навыкі лічэння, развівалі розум, удасканальвалі ўменне рацыянальна планаваць сваю дзейнасць, хутка рэагаваць у экстраных сітуацыях.

 

Раздзелы сайта