Эстафета памяці " Беларусь памятае. Памятаем кожнага"
8 мая акцябраты і піянеры дружыны імя П. Багрыма, моладзь ПА ГА "БРСМ і педагогі школы, удзельнікі ўрачыстага мітынгу да Дня Перамогі далучыліся да Рэспубліканскай эстафеты памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", прысвечанай 77-годдзю Вялікай Перамогі.
Піянеры неслі Вахту Памяці. Былі ўскладзены вянок і кветкі да Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўсіх, хто падарыў нам мірнае жыццё.
Мы памятаем і гаворым дзякуй за тое, што можам радавацца жыццю, вучыцца, спяваць, танцаваць, сябраваць, працаваць у незалежнай і мірнай Беларусі.
Мы памятаем! Беларусь памятае!