Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.05.22

Шосты школьны дзень

14 мая па традыцыі ў другую суботу месяца прайшоў Дзень здароўя, які аб'яднаў навучэнцаў нашай школы пад агульным дэвізам "Быць здаровым, жыць актыўна-гэта стыльна, пазітыўна!»

Прайшлі таварысцкія сустрэчы па валейболе і баскетболе. Падчас гульняў спартсмены паказалі добрае веданне правілаў гульні, уменне самастойна прымаць рашэнні. Рабяты паказалі свае лепшыя якасці: уменне падтрымліваць адзін аднаго, дапамагаць, прымаць калектыўныя рашэнні. Спаборніцтвы прайшлі на добрым эмацыйным узроўні. Тут можна было ўбачыць і шчасце перамогі, і горыч паражэння.

Таксама навучэнцы 5-10 класаў прынялі ўдзел у турніры "Вядомыя сямейныя дынастыі", прымеркаванага да Міжнароднага Дня сям'і.

З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям'я-крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

Падчас турніру навучэнцы пазнаёміліся з вядомымі сямейнымі дынастыямі даведаліся аб іх укладзе ў развіццё і станаўленне беларускай дзяржавы.

Раздзелы сайта