Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.05.22

100 гадоў піянерскаму руху

Сёння, 19 мая, спаўняецца 100 гадоў піянерскаму руху. Гэтую дату шырока адзначаюць у Беларусі.

У піянерскай дружыне імя Паўлюка Багрыма ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшоў ўрачысты збор, прысвечаны 100–годдзю Піянерыі.

На ўрачыстым зборы піянеры ўспомнілі старонкі гісторыі піянерскага руху, прымалі віншаванні са святам ад старэйшых таварышаў-членаў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ", класных кіраўнікоў, педагогаў, якія таксама ў свае школьныя гады з гонарам насілі званне «піянер». Падчас урачыстага збору 13 рабят 4 класа далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў рады ГА "БРПА", піянеры – лідары дружыны павязалі хлапчукам і дзяўчынкам сімвал арганізацыі - піянерскі гальштук.

Таксама была аформлена і на працягу тыдня працавала тэматычная выстава "Піянерыі-100!». Навучэнцы, педагогі, работнікі школы пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення школьнага піянерскага руху, а таксама вывучылі летапіс піянерскай дружыны нашай школы "Старонкі гісторыі: гады і людзі". Цікава, пазнавальна, значна!

Мы памятаем і працягваем лепшыя піянерскія традыцыі. Якім стане наша будучыня, што карыснага і цікавага будзе зроблена, залежыць ад нас і нашых аднагодкаў. Піянер-гэта значыць "першы". Мы, піянеры ГА "БРПА", ідзем наперад і вядзем за сабой сяброў.

Усіх са святам! Віншуем!

 

Раздзелы сайта