Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.05.22

Шосты школьны дзень

21 мая ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня працавала літаратурная гасцёўня "Усе колеры шчасця ў творах беларускіх пісьменнікаў". Гаспадарамі незвычайнай гасцінай з'яўляліся вядомыя беларускія пісьменнікі: Я. Купала, Я. Колас, Н. Гілевіч, М. Танк, В. Вітка, І. Мележ, М. Багдановіч і іншыя. Рабяты прынялі ўдзел у гутарцы пра наш непаўторны і цудоўны край - Рэспубліку Беларусь. Яны адгадвалі па фота беларускіх пісьменнікаў, чыталі іх творы, вызначалі, якія сродкі мастацкай выразнасці выкарыстоўваюць аўтары пры апісанні Беларусі, якім бачаць наш край, з дапамогай якіх слоў і выразаў заклікаюць любіць сваю Радзіму.

У другой частцы літаратурнай гасцёўні навучэнцы дэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры падчас конкурсаў "Хвілінка эрудытаў», «Рэбусы», «Кемлівыя і знаходлівыя», «Наадварот», "Загадкі - пытанні".

У народзе кажуць: "Не май сто рублёў, а май 100 сяброў". Тэме дружбы, таварыства і ўзаемадапамогі быў прысвечаны круглы стол "У мяне сто сяброў", у якім таксама паўдзельнічалі навучэнцы. Яны выказвалі свае меркаванні аб тым, што такое сяброўства, і хто такі сапраўдны сябар, вызначылі сваю формулу дружбы, разважалі аб сяброўскіх узаемаадносінах, распавялі аб сваіх сябрах.

 

Раздзелы сайта