Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.22

Апошні званок

30 мая адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу “Апошні званок”.

Апошні званок — сімвал заканчэння цудоўнай школьнай пары. І гэтае свята павінна застацца ў памяці выпускнікоў назаўсёды.

Урачыстае мерапрыемства пачалося з выхаду выпускнікоў на апошнюю ў іх жыцці школьную лінейку пад гукі знаёмага ўсім вальса. З добрымі пажаданнямі да рабят звярнулася дырэктар школы Сіліцкая Н.Ф., якая пажадала навучэнцам поспеху ў здачы экзаменаў і выбары прафесіі.

Павіншавалі выпускнікоў таксама в.а. старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Артуганава Н.І., дырэктар ААТ “Крошын” Шчарбацэвіч В.Д., першы сакратар Баранавіцкага РК ГА “БРСМ” Карповіч В.В., загадчыца ДУА “Крошынскі яслі-сад” Шчарбацэвіч Н.А. яны павіншавалі выпускнікоў з надыходам новага этапу жыцця і пажадалі рэалізаваць усе свае планы. Павіншаваць выпускнікоў выйшлі і першакласнікі. Рабяты прачыталі вясёлыя вершы і падарылі выступленне Паўночнага Мішкі.

І празвінеў званок, апошні раз у школе і першы ў дарослым жыцці… У добры шлях, дарагія выпускнікі! Хай вам спадарожнічае поспех у вашых пачынаннях!

 

Раздзелы сайта