Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.22

Шосты школьны дзень

У суботу з рабятамі пачатковых класаў нашай школы была праведзена пазнавальная праграма "Карысныя звычкі". З мэтай фарміравання пазітыўнага стаўлення дзяцей да здаровага ладу жыцця. У народзе кажуць: «Здароваму - усё здорава!». Здаровы чалавек прыгожы і прыемны ў зносінах, лёгка пераадольвае цяжкасці, умее па-сапраўднаму і працаваць, і вучыцца, і адпачываць.

У ходзе мерапрыемства рабяты ўспомнілі правілы здаровага ладу жыцця, склалі прыказкі і словы па тэме, адгадалі загадкі. Пры дапамозе пантамімы паказалі і адгадалі карысныя звычкі. Дзеці зарадзіліся пазітывам і здабылі яшчэ большую ўпэўненасць у тым, што трэба весці здаровы лад жыцця і вучыць гэтаму ўсіх.

Для навучэнцаў старэйшага ўзросту быў праведзены КВЗ «Дэвіз жыцця – Здароўе!"з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, фарміравання ў навучэнцаў пераканання аб карысці здаровага ладу жыцця, вызначэння ўмоў захавання здароўя; прафілактыкі шкодных звычак і злоўжыванні ПАР.

Раздзелы сайта