Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.22

1 верасня

Вось і наступіў новы 2022/2023 навучальны год.

1 верасня, пасля доўгіх і насычаных летніх канікул, вучні пераступілі парог ДУА "Крошынскага сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Іх гасцінна сустрэлі педагогі.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар школы павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам, а кіраўніцтва ААТ "Крошын" у асобе Дзяніса Аляксандравіча Ермаловіча, намесніка дырэктара – галоўнага энергетыка, уручыў прэміі лепшым навучэнцам школы.

На лінейцы таксама прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Іванаўна Артуганава, старшыня прафкама АТТ “Крошын” Юлія Аляксандраўна Ушакова, начальнік паста ГРАНС аг. Крошын Сяргей Данілавіч Дудук, загадчыца ДУА "Крошынскі яслі-сад" Наталля Аляксандраўна Шчарбацэвіч, намеснік дырэктара Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Яўгенаўна Сталярчук, начальнік ДАІ Баранавіцкага раёна Уладзімір Аляксандравіч Сярко, старшы участковы інспектар міліцыі Баранавіцкага РАУС маёр міліцыі Мікалай Яўгеневіч Кудраўцаў. Асаблівым гэты дзень стаў і для тых, хто прыйшоў у школу першы раз – для першакласнікаў.

Са святам, сябры!

Са святам, родная школа!

 

Раздзелы сайта