Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.22

У Год гістарычнай памяці ў школе прайшоў першы ўрок па тэме “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”

Моладзь - гэта галоўны рэсурс грамадства, гэта яго будучыня. Сёння важна разумець, што пакаленне, якое нарадзілася ў незалежнай Беларусі, нясе асаблівую адказнасць за развіццё грамадства, пераемнасць пакаленняў, росквіт Радзімы.

У Год гістарычнай памяці ў школе прайшоў першы ўрок па тэме “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Актуальнасць абранай тэмы абумоўлена значнасцю дасягненняў беларускага народа, якія фармаваліся стагоддзямі, захаваліся да нашых часоў і ставяць галоўную задачу – прымнажаць і захоўваць іх для наступных пакаленняў. Дзякуючы гістарычнай памяці мы змаглі пабудаваць сваю дзяржаву, адстаяць нацыянальныя інтарэсы і бяспеку краіны.

У працэсе правядзення першага ўрока асаблівая ўвага была ўдзелена ўкладу беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, гераізму, адвагі і патрыятызму нашых продкаў, гістарычнаму значэнню партызанскага руху ў Беларусі і высокай цане, якую заплаціў беларускі народ за перамогу.

У канцы ўрока навучэнцы прыйшлі да высновы, што быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, карыстацца сваімі правамі, добрасумленна выконваць свае абавязкі, быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і датычнасць да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.

 

 

Раздзелы сайта