Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.10.22

Шосты школьны дзень

У рамках шостага школьнага дня былі праведзены мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Для навучэнцаў была праведзена віртуальная экскурсія «Красуня наша – Беларусь». Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з разнастайнымі памятнымі месцамі Беларусі: помнікамі, якія ўвекавечылі памяць пра герояў, помнікамі, якія адлюстроўваюць старонкі ваеннай гісторыі краіны, сучаснымі скульптурнымі кампазіцыямі. Таксама былі праведзены вусны часопіс «З чаго пачынаецца Радзіма», падарожжа па станцыях «Старонкі школьнага жыцця», круглы стол «Настаўнікі майго жыцця». Мерапрыемствы дапамагаюць навучэнцам пазнаваць гісторыю сваёй Радзімы, любіць яе і ганарыцца ёю. Акцэнт дадзеных заняткаў накіраваны на выхаванне пачуццяў патрыятызму з дапамогай вывучэння краязнаўства, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і зацвярджэнне чалавека, як паўнапраўнага грамадзяніна сваёй краіны.

Раздзелы сайта