Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.10.22

Сустрэча навучэнцаў 6-7 класаў з іерэем настаяцелем прыхода храма святога велікамучаніка Цэліцеля Панцеляймона В.А. Пяшко па тэме «Гісторыя свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы».

У рамках інфармацыйнай гадзіны была праведзена сустрэча навучэнцаў 6-7 класаў з іерэем настаяцелем прыхода храма святога велікамучаніка Цэліцеля Панцеляймона В.А. Пяшко па тэме «Гісторыя свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы».

Бацюшка распавёў дзецям пра гісторыю свята покрыва, пра зямное жыццё Багародзіцы, як ідэалу для дзяўчынкі, жанчыны-маці. Была асабліва падкрэслена важнасць сямейных асноў, значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – маці, чыя любоў ахвярная і ўзнёслая. Каб надаць значнасць абмеркавання пытання пра ўзаемаадносіны навучэнцаў са сваімі мамамі, іерэй Віталій прапанаваў ўспомніць вобраз маці ў жывапісу, у паэзіі, літаратуры. Трагічнасць вобраза маці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы гутаркі святар падкрэсліў, што няма на свеце чалавека радней і бліжэй маці. Яе любоў да дзяцей бязмежная, бескарыслівая, поўная самаахвярнасці. "Заўсёды майце падзяку маці, якія далі жыццё, любоў, сілу і мужнасць сваім дзецям, хай гэта пачуццё будзе ў вашых сэрцах», – пажадаў дзецям іерэй у завяршэнні сустрэчы.

Раздзелы сайта