Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.10.22

Урачысты збор "Свята акцябрацкай зорачкі"

21 кастрычніка ў піянерскай дружыне імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна традыцыйна адбыўся ўрачысты збор "Свята акцябрацкай зорачкі" па прыёме навучэнцаў другога класа ў "акцябраты".

Піянеры-лідары атрада 7 класа разам з педагогам-арганізатарам правялі для другакласнікаў гульню-падарожжа "Па промнях акцябрацкай зорачкі".

Пасля паспяховага пераадолення ўсіх станцый, ва ўрачыстай абстаноўцы, навучэнцы 2 класа прамовілі абяцанне і былі прыняты ў «акцябраты». На грудзях у кожнага акцябронка заззяла акцябрацкая зорачка – сімвал арганізацыі. Піянеры-лідары ўручылі другакласнікам памяткі з правіламі акцябрат, якія яны павінны будуць не толькі ведаць, але і выконваць.

Віншуем другакласнікаў са значнай у іх жыцці падзеяй! Горда насіце званне «акцябронак»!

Раздзелы сайта