Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.22

Свет СЯМ'І

Субота ў школе не можа быць сумнай. Былі арганізаваны і праведзены мерапрыемствы – дыспут «Шчаслівая сям'я – гэта...», майстэрня зносін «Сям'я – гэта маленькая краіна», брэйн-рынг«Так шмат розных свят». Галоўнай тэмай стаў свет СЯМ'І: маленькі і велізарны, замкнёны і адкрыты, далікатны і трывалы. Падчас размовы рабяты пераканаліся, што сям'я – гэта месца, дзе цябе любяць і чакаюць, разумеюць і прымаюць такім, які ты ёсць, дзе табе цёпла і ўтульна. У сваёй сям'і ты становішся чалавекам і грамадзянінам!

Навучэнцы таксама абмяркоўвалі асаблівасці моцнай сям'і, разглядалі праблемы ўзаемаадносін дарослых і дзяцей, дзяліліся парадамі, як наладзіць адносіны з бацькамі і прыйшлі да высновы: «Калі з бацькамі ёсць зносіны – ладзяцца ўсе справы».

Таксама для навучэнцаў была праведзена конкурсная праграма «Эканомім энергію – беражом планету», якая стала завяршальным акордам дэкады энергаэфектыўнасці і беражлівасці.

 

Раздзелы сайта