Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.23

Удзел у Вахце памяці каля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын

23 лютага ў Дзень абаронцы Айчыны традыцыйна піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, актыў ПА ГА "БРСМ", валанцёры атрада "Рабі Дабро!» ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна сумесна з в.а. старшыні Крошынскага сельвыканкама Артуганавай Н.І., прафкамам ААТ “Крошын” Ушаковай Ю.А. прынялі ўдзел у Вахце памяці каля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын. Узгадалі старонкі гісторыі станаўлення беларускай арміі, страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны і праяўлены гераізм беларускага народа ў барацьбе з фашызмам, а таксама аб гераізме вайскоўцаў, праяўленым у мірны час у незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі Вахты памяці выказалі ўдзячнасць і словы падзякі ўсім абаронцам Айчыны, якія падарылі нам магчымасць нарадзіцца, расці і жыць у мірны час, у свабоднай і незалежнай краіне. Іх подзвіг не забыты.

Пакуль мы памятаем, мы жывем!

Раздзелы сайта