Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.12.22

26 снежня- Дзень знаёмств “Прывітанне, лагер!”

Штогод у канікулярны перыяд у ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна ў рамках аздараўленчай кампаніі арганізуецца работа прышкольнга лагера “Сонейка”.

З 26 снежня па 30 снежня і з 3 студзеня па 6 студзеня (9 дзён) у ходзе змены “Зімовыя забавы” 20 навучэнцаў пройдуць аздараўленне на базе прышкольнага лагеру. 26 снежня- Дзень знаёмств “Прывітанне, лагер!” Дэвіз дня: “Разам весялей!” Колер сняжынкі – блакітны.

Старт работы прышкольнага лагеру быў дадзены на ўрачыстай лінейцы “Адкрыццё лагеру”. Дзеці па традыцыі выканалі Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь. Затым старшыня лагеру пазнаёміў з планам работы на змену. Пасля ўрачыстай часткі хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме “Гадзіна вясёлага настрою” і іншых не менш забаўляльных мерапрыемствах.

Дзень прайшоў класна, цікава і весела!

Раздзелы сайта