Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.12.22

27 снежня – Дзень роднага краю “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!”

Аздараўленчы лагер “Сонейка”. Дзень другі.

 27 снежня – Дзень роднага краю “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!”. Дэвіз дня: “Беларусь- краіна родная!”. Колер сняжынкі – чырвоны.

 Сёння адбылася ўрачыстая лінейка “Нашы сімвалы – наш гонар”. Рабяты сістэматызавалі свае веды аб сімвалах нашай краіны, выканалі Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь. Цэнтральным мерапрыемствам дня стаў урок памяці “Пад мірным небам Беларусі”, у ходзе якога хлопчыкі і дзяўчынкі абагульнілі свае веды аб міры, успомнілі старонкі ваеннай гісторыі Беларусі, наведалі экспазіцыю “Генацыд беларускага народу ў гады ВАВ”, пазнаёміліся з землякамі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, наведалі школьны музей.

 На працягу дня дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, змагаліся за званне “Лепшы знаўца беларускай мовы”, адгадвалі рэбусы і загадкі на беларускай мове. Дзень прайшоў пазнавальна, забаўляльна, актыўна.

 

Раздзелы сайта