Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.02.23

Шосты школьны дзень

У шосты школьны дзень вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах: літаратурная гасцёўня «Беларускія рэкі і азера у творчасці пісьменнікаў», пазнавальная праграма «Мудры запавет продкаў», завочная экскурсія «Знакамітыя мясціны Брэсцкай вобласці», завочнае падарожжа «Скарбы нашай краіны». Удзельнічаючы ў мерапрыемствах, дзеці выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі і рэбусы аб прыродных багаццях нашай Радзімы, адказвалі на пытанні віктарыны аб сімвалах, традыцыях і абрадах Рэспублікі Беларусь, выдатных людзях, адгадвалі па фота назвы славутасцяў Беларусі. Таксама рабяты ўзгадалі старонкі гісторыі Вялікай айчыннай Вайны, замацавалі веды аб знакавых помніках, мемарыялах і абелісках, якія нагадваюць усім аб тых страшных гадах вайны. Мерапрыемствы былі цікавымі і пазнавальнымі.

Раздзелы сайта