Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.23

8 лютага ў ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшоў піянерскі збор «8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста»

У рамках месячніка па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню традыцыйна 8 лютага ў ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшоў піянерскі збор «8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста». Падчас урачыстай часткі піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма ўспомнілі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, яшчэ раз назвалі піянераў-герояў, якія мужна змагаліся супраць фашыстаў і цаной уласнага жыцця заваёўвалі мір для будучых пакаленняў, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто не вярнуўся, хто застаўся на палях бітваў, памёр ад холаду і голаду, памёр ад атрыманых ран.

Спіс піянераў-герояў налічвае сотні імёнаў. Мы згадалі толькі аб нямногіх з тых, хто, не дажыўшы да свайго паўналецця, аддаў жы жыццё ў барацьбе з ворагам, ахвяраваў сабой дзеля Перамогі. І колькі гадоў і дзесяцігоддзяў не прайшло, людзі зямлі зноў і зноў будуць вяртацца да Перамогі.

 

 

Раздзелы сайта