Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.02.23

Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Я выбіраю шчаслівую будучыню, здаровую будучыню, бяспечную будучыню»

Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Я выбіраю шчаслівую будучыню, здаровую будучыню, бяспечную будучыню» Асноўныя пытанні, якія датычацца супрацьпраўных паводзін падлеткаў, а таксама адказнасці за такія ўчынкі ўзнялі ў рамках адкрытага дыялога 8 лютага ў малой зале Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта. На сустрэчы прысутнічалі 50 непаўналетніх з устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна, у тым ліку дзеці, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Перад навучэнцамі выступілі:

Міхаіл Мікалаевіч Барысевіч, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама;

Аксана Генадзьеўна Кірэйчык, старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора;

Клаўсуць Вольга Валер'еўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Баранавіцкага райвыканкама;

Бабіч Віталій Уладзіміравіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Баранавіцкага РАУС;

Марына Антонаўна Шылькова, урач псіхіятр-нарколаг, загадчык паліклінікі Баранавіцкага міжраённага наркалагічнага дыспансера;

Ірына Алегаўна Званцова, метадыст Баранавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета; прадстаўнікі супольнасці Ананімных Алкаголікаў.

Мадэратарам мерапрыемства выступіла Вольга Карповіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ».

Пасля завяршэння адкрытага дыялогу рабят чакала экскурсія ў ізалятар часовага ўтрымання Баранавіцкага ГАУС.

 

Раздзелы сайта