Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.20

Акцыя "Падары кнігу"

Піянерская дружына імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна далучылася да Міжнароднай акцыі "Падары кнігу" ў Міжнародны дзень кнігадарэння, якая стартавала з 1 лютага і працягнуцца да 14 лютага.

Падчас акцыі ў школе быў арганізаваны пункт збору кніг. Акцябраты і піянеры нашай дружыны збіраюць і дораць адзін аднаму любімыя кнігі.

Таксама піянеры дружыны імя Паўла Багрыма адабралі для падарунка дзецям з Разані, горада-пабраціма Брэсцкай вобласці, кнігу "Беларусь". Дадзеная кніга дапаможа чытачам здзейсніць завочнае падарожжа па нашай краіне. Кожны, хто яе прачытае, даведаецца хто такія беларусы, чаму Рэспубліку Беларусь называюць " зямлёй пад белымі крыламі», пазнаёмяцца з укладам жыцця нашага народа, дасягненнямі, сімваламі, славутасцямі, традыцыямі, святамі і многім іншым.

А ты падарыў кнігу? Яшчэ не? Тады далучайся да акцыі! Час яшчэ ёсць!

Раздзелы сайта