Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.20

Дзень юнага героя-антыфашыста

8 лютага ў календары Рэспублікі Беларусь асаблівая дата. Гэта дзень, прысвечаны памяці піянераў, маладых, юных, якія ў далёкія саракавыя гады са сваімі бацькамі змагаліся з фашызмам. Дзень юнага героя-антыфашыста адзначаецца штогод 8 лютага з 1964 года.

Напярэдадні свята, 7 лютага, піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым піянерскім зборы "Юныя піянеры героі".

Цячэ рака часу. Мінула ўжо шмат гадоў з таго незабыўнага і страшнага дня 22 чэрвеня 1941 года, калі насцеж расчыніліся велізарныя дзверы вайны. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. У той злой вайне нароўні з дарослымі ўдзельнічалі і дзеці.Юныя, зусім юныя, хлапчукі і дзяўчынкі, тыя, хто на грудзях з гонарам насіў піянерскі гальштук або камсамольскі значок, здзейснілі несмяротныя подзвігі. І мы з удзячнасцю сёння ўспамінаем, тых хлапчукоў і дзяўчынак, што ішлі наперад, і падалі і спявалі.

Спіс піянераў-герояў налічвае сотні імёнаў. На піянерскім зборы піянеры расказалі толькі пра нешматлікія з тых, хто, не дажыўшы да свайго паўналецця, аддаў жыццё ў барацьбе з ворагам, ахвяраваў сабой дзеля перамогі.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся, хто застаўся на палях бітваў, памёр ад холаду і голаду, памёр ад атрыманых ран.

Чалавечая памяць, час не ўладны над ёй. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй.

Але колькі гадоў і дзесяцігоддзяў не прайшло, мы зноў і зноў будзем вяртацца да Перамогі. І да людзей, якія за гэта змагаліся.

Раздзелы сайта