Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.02.20

14 лютага - Дзень Святога Валянціна

14 лютага - Дзень Святога Валянціна. У гэты дзень па старадаўняй традыцыі ўсе маладыя людзі, юнакі і дзяўчаты, могуць, не хаваючыся прызнацца ў каханні, паслаўшы свайму любімаму ці каханай паштоўку, упрыгожаную пунсовымі сэрцамі ці які – небудзь падарунак, які мае форму сэрца. Дораць у гэты дзень яшчэ і сэрцайкі, іх называюць валянцінкамі.

У ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна склаліся свае традыцыі святкавання гэтага свята.

Напярэдадні Дня Святога Валянціна ў школе панавала святочная атмасфера.

На працягу тыдня працавалі творчыя майстэрні "Сэрцайка ў падарунак", дзе навучэнцы маглі вырабіць валянцінкі да свята.

Піянеры-лідары дружыны імя Паўлюка Багрыма і актыў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" арганізавалі працу пошты закаханых, з дапамогай якой усе жадаючыя маглі адправіць валянцінку сябрам, таемным прыхільнікам, педагогам з цёплымі словамі і пажаданнямі.

14 лютага паштовая скрыня была выкрыта і дзеці - паштальёны разносілі валянцінкі адрасатам. Рабятам было прыемна ў дзень свята атрымаць сэрцайка з віншаваннямі ад тваіх сяброў і таварышаў, а педагогам ад сваіх вучняў.

Вечарам свята прадоўжылася. Навучэнцы 7-11 класаў прынялі ўдзел у тэматычным вечары "Салодкая парачка". 4 пары ўдзельнічалі ў конкурсах: "Назаві пару", "Загадка-адгадка", "Любоўны эрудыт", "Схавай сваё сэрца", "Тлумачэнне ў каханні", "Музычнае крэсла". У ходзе ўпартай барацьбы перамагла пара Скараход Іван і Кавалевіч Дар'я, навучэнцы 7 класа.

Конкурсная праграма прадоўжылася святочнай дыскатэкай.



Раздзелы сайта