Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.03.23

29 сакавіка навучэнцы нашай школы ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

29 сакавіка навучэнцы нашай школы ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У ходзе экскурсіі дзеці даведаліся аб тых першых і страшных днях Вялікай Айчыннай вайны, аб гераічных учынках нашых салдат.

Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, авеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці. Мы павінны заўсёды памятаць пра падзеі тых страшных дзён.

Незабыўныя ўражанні засталіся ў сэрцах рабят пасля наведвання музея абароны Брэсцкай крэпасці. Ад экскурсавода дзеці даведаліся пра гісторыю Брэста, аб абароне Брэсцкай крэпасці.

Уражаннямі ад паездкі дзяліліся усю дарогу дадому. Добра, што “Карысныя канікулы” прайшлі з карысцю!

Раздзелы сайта