Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.05.23

Эстафета памяці " Беларусь памятае. Памятаем кожнага"

Эстафета памяці " Беларусь памятае. Памятаем кожнага"

9 мая акцябраты і піянеры дружыны імя П. Багрыма, моладзь ПА ГА "БРСМ і педагогі школы, удзельнікі ўрачыстага мітынгу да Дня Перамогі далучыліся да Рэспубліканскай эстафеты памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", прысвечанай 78-годдзю Вялікай Перамогі.

Піянеры неслі Вахту Памяці. Былі ўскладзены вянок і кветкі да Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўсіх, хто падарыў нам мірнае жыццё.

Мы памятаем і гаворым дзякуй за тое, што можам радавацца жыццю, вучыцца, спяваць, танцаваць, сябраваць, працаваць у незалежнай і мірнай Беларусі.

Мы памятаем! Беларусь памятае!

 

 

Раздзелы сайта