Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.05.23

На базе нашай школы адбылося выязное пасяджэнне суда, на якім прысутнічалі галоўны суддзя Кміта Мікалай Аляксеевіч, работнік пракуратуры Пасемка Святлана Аляксандраўна, кіраўніцтва школы, педагогі, участковыя інспектары Баранавіцкага РАУС і навучэнцы.

Судом Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы была разгледжана крымінальная справа ў здзяйсненні злачынства , прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК РБ. Трэба адзначыць, што падсудны прызнаў сваю віну, але, на жаль, не першы раз парушае закон у стане алкагольнага ап'янення. Суд прызнаў вінаватым абвінавачанага.

Такія мерапрыемствы вельмі карысныя для падлеткаў, бо яны змаглі ўбачыць наяве, якое гэта - быць падсудным.

Рабяты атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі, і ў іх, безумоўна, засталіся яркія ўражанні.

Асаблівая каштоўнасць дадзенага мерапрыемства ў тым, што яно прымусіла непаўналетніх задумацца пра сваю будучыню. Пасля наведвання судовага пасяджэння навучэнцы зрабілі выснову, што любыя ўчынкі не праходзяць беспакарана і за ўсе здзяйсняныя дзеі трэба несці адказнасць.

Раздзелы сайта