Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.05.23

Сустрэча старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта з адоранымі дзецьмі.

Ужо стала добрай майскай традыцыяй пад канец навучальнага года праводзіць сустрэчу старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта з адоранымі дзецьмі. Двое навучэнцаў нашай школы Юркевіч Ягор і Янушкевіч Ягор – былі запрошаны на сустрэчу з кіраўніком раёна Сяргеем Віктаравічам.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы сумеснага чаявання, падчас якога рабяты змаглі і задаць старшыні райвыканкама любыя пытанні, якія іх цікавяць.

За высокія дасягненні ў той ці іншай сферы дзеці былі ўзнагароджаны падзякамі Баранавіцкага райвыканкама, а таксама каштоўнымі падарункамі. Але самым галоўным, што кожны з іх вынес з гэтай сустрэчы, стала вера ў сябе і гатоўнасць да новых здзяйсненняў.

 

 

Раздзелы сайта