Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.05.23

25 мая адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу “Апошні званок”.

25 мая адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу “Апошні званок”. Апошні званок — сімвал заканчэння цудоўнай школьнай пары. І гэтае свята павінна застацца ў памяці выпускнікоў назаўсёды.
Урачыстае мерапрыемства пачалося з выхаду выпускнікоў на апошнюю ў іх жыцці школьную лінейку пад гукі знаёмага ўсім вальса. З добрымі пажаданнямі да рабят звярнулася дырэктар школы Сіліцкая Н.Ф., якая пажадала навучэнцам поспеху ў здачы экзаменаў і выбары прафесіі.
Павіншавалі выпускнікоў таксама в.а. старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Артуганава Н.І., загадчыца ДУА “Крошынскі яслі- сад” Шчарбацэвіч Н.А., загадчык сектара па ахове дзяцінства і выхаваўчай рабоце Собалева Л.М., начальнік аддзела аховы і правапарадку і
прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага райвыканкама Лешык Д.У., памочнік дзяжурнага АДС старшы прапаршчык міліцыі Шышко Д.В., начальнік пост ГРА НС аг. Крошын Дудук С.Д. Яны павіншавалі выпускнікоў з надыходам новага этапу жыцця і пажадалі рэалізаваць усе свае планы.
І празвінеў званок, апошні раз у школе і першы ў дарослым жыцці… У добры шлях, дарагія выпускнікі! Хай вам спадарожнічае поспех у вашых пачынаннях!

Раздзелы сайта