Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.06.23

Удзельнікі лагера працы і адпачынку «Арляня» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 22 чэрвеня – адной з найбольш трагічных дат у гісторыі нашай краіны.

Удзельнікі лагера працы і адпачынку «Арляня» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 22 чэрвеня – адной з найбольш трагічных дат у гісторыі нашай краіны.

Дзень памяці і смутку для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі сваё жыццё за мір, у якім мы сёння жывем. Памяць аб тых грозных гадах – як і нястомны смутак – назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Сёння кожная беларуская сям'я аддае доўг памяці і ўдзячнасці ўсім, хто прыняў на сябе ўдар ворага, хто не дажыў да светлага дня Перамогі, але верыў у яго, прымаючы няроўны бой з фашыстамі.

У гэты дзень памяці і смутку мы схіляем галовы перад усімі загінуўшымі ў жорсткай сутычцы з ворагам, перад пакаленнем савецкіх людзей, якія прынеслі нам перамогу і падарылі нам будучыню, ўскладаем кветкі на брацкія магілы…

Сёння ўся наша Беларусь ва ўнісон кажа:"Ніхто не забыты, нішто не забыта"!

 

Раздзелы сайта