Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.20

1 верасня

Вось і наступіў новы 2020/2021 навучальны год.

1 верасня, пасля доўгіх і насычаных летніх канікул, дзеці пераступілі парог ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна. Іх шчыра сустрэлі педагогі.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар школы павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам, а кіраўніцтва ААТ «Крошын» у асобе Святланы Васільеўны Казіцкай, намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы, уручыла прэміі лепшым навучэнцам школы.

На лінейцы таксама былі ганаровыя госці: старшыня Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Пятроўна Шчэрбацэвіч, выканаўца абавязкаў начальніка паста ГРОЧС аг. Крошын Аляксандр Сяргеевіч Чудук, загаднік ДУА «Крошынскі яслі-сад» Наталля Аляксандраўна Шчэрбацэвіч, дырэктар Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў Міхал Мячаслававіч Віслоцкі, ігумен царквы Святога Велікапакутніка лекара Понцелеймона бацька Віталь. Асаблівым гэты дзень стаў і для тых, хто прыйшоў у школу першым разам – для першакласнікаў.

Пасля лінейкі для ўсіх дзяцей прайшоў іх першы ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі…».

Са святам, сябры!

Са святам, родная школа!

 

Раздзелы сайта